10.07.2018 / 20:43

Tesla плануе пабудаваць велізарны завод у Кітаі на 500 тысяч машын у год 2

Tesla плануе стварыць на тэрыторыі Кітая ў прыгарадах Шанхая завод па выпуску аўтамабіляў, здольны вырабляць да 500 тысяч машын у год, паведамляе Jalopnik.

Tesla працуе над стварэннем вытворчасці ў Кітаі больш за год. Улетку 2017 года прайшлі перамовы з урадам Шанхая для вывучэння мясцовай вытворчасці. З тых часоў вытворчасць у Кітаі стала яшчэ больш прывабнай, таму што Кітай павялічыў імпартную пошліну на амерыканскія аўтамабілі да 40%, у параўнанні з 25% у мінулым годзе.

Ілан Маск ясна даў зразумець, што Tesla імкнецца наладзіць вытворчасць аўтамабіляў у Кітаі ў рамках імкненняў па хуткаму росту кампаніі ў найбліжэйшыя гады. У маі Маск сказаў, што Tesla хоча распачаць вытворчасць красовера Model Y да 2020 года і намякнуў, што будаўніцтва завода ў Шанхаі непазбежна.

0
Вася Дратва / Адказаць
10.07.2018 / 22:18
Працаваць ,,за капейкі,, выгадна,ўсе ж,га? Але ж чаму ён у Пухавічах не...?А,вось яно што,- у Пухавічах шчэ няведаюць што такое дрот,абцугі і клямка...
0
Антызомбі / Адказаць
10.07.2018 / 22:58
Здраднік. Што, у Амерыцы мейсца няма?
1
30 / Адказаць
11.07.2018 / 21:31
Когда было 25% пошлина они еще раздумывали, а теперь 40% и точно будут строить в Китае. Спасибо тебе Трамп.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру