10.07.2018 / 21:10

Брытанец, які атруціўся «Навічком», апрытомнеў 4

Пацярпелы ад атручэння нервова-паралітычным рэчывам класа «Навічок» брытанец Чарлі Роўлі прыйшоў да прытомнасці.

45-гадовы Роўлі па-ранейшаму адчувае сябе нездавальняюча, яго лячэнне працягваецца. Яму неабходны кругласутачны догляд. Лекары папрасілі журналістаў не турбаваць пацярпелага і персанал бальніцы.

У бальніцы Солсберы адзначаюць, што пагроза жыццю Роўлі пакуль захоўваецца. Ніякіх іншых дэталяў пра яго стан лекары не раскрылі.

9 ліпеня стала вядома, што 44-гадовая Дон Стэрджэс, якая атруцілася «Навічком» разам з Роўлі, памерла ў бальніцы. Пасля яе смерці паліцыя Вялікабрытаніі распачала крымінальную справу аб забойстве.

8
Аматар портэра / Адказаць
10.07.2018 / 21:44
Дзе яны бяруць гэтую атруту?
0
stakan / Адказаць
10.07.2018 / 22:08
Аматар портэра, Птушкі прыносяць,толькі ціха,нікому ні...
0
Satan / Адказаць
10.07.2018 / 22:47
Я тут про баптиста с недели полторы назад писал, которого взяли парни в масках из Минска. Так короч вот... https://news.tut.by/society/599808.html Он среди этих 31 человек.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру