У Гомелі некалькі дамоў з-за аварыйнага адключэння на падстанцыі засталіся сёння без святла. У адной з кватэр знаходзіўся мужчына, падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Без электрычнасці апарат не працуе, але на дапамогу прыйшлі ратавальнікі, паведамляе МНС.

У Гомельскае гарадское падраздзяленне МНС паступіла паведамленне, што 58-гадоваму мужчыну неабходна дапамагчы забяспечыць электрасілкаванне апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Работнікі МНС пры дапамозе пераноснага генератара здолелі гэта зрабіць. Жыццю мужчыны больш нічога не пагражала.

Фото: МЧС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0