Расія адмовіла Польшчы ў рэканструкцыі самалёта ТУ-154М, які разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.

Катастрофа польского правительственного самолета ТУ-154М под Смоленском 10 апреля 2010 г.

Катастрофа польскага ўрадавага самалёта ТУ-154М пад Смаленскам 10 красавіка 2010 г. Фота: wikipedia.org/See OTRS ticket for details / CC BY-SA 2.5

Расійскі бок адказаў адмовай на прашэнне Падкамісіі па аднаўленні расследавання прычын авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года аб прадстаўленні магчымасці зрабіць у Смаленску рэканструкцыю самалёта Ту-154М з яго абломкаў, — паведаміла прэс-сакратар Падкамісіі Марта Палёнэк.

У лісце з Міністэрства замежных спраў Расіі сцвярджаецца, што рэканструкцыя самалёта з абломкаў, сабраных на месцы здарэння, немагчымая без іх парушэння, змены выгляду і асаблівых прыкмет.

«Пазіцыя расійскага боку сведчыць пра злую волю альбо пра абсалютную адсутнасць кампетэнтнасці ў галіне расследавання авіякатастроф. Паколькі Арганізацыя міжнароднай грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваёй інструкцыі (Manual of Aircraft Accident and Incident Investigation) лічыць рэканструкцыю надзвычай важнай ў высвятленні прычын катастрофы», — напісала прэс-сакратар Падкамісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?