10.07.2018 / 23:50

Коммерсант: Праз рознагалоссі Масквы і Мінска Расія не можа пастаўляць свае машыны ў краіны Мытнага саюза 23

Патрабаванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) па павышэнні лакалізацыі ў аўтамабільнай прамысловасці да 50% могуць з 1 ліпеня рэзка ўскладніць пастаўкі аўтамабіляў расійскай зборкі ў краіны Мытнага саюза (МС). Гэта не закране толькі КамАЗа, які змог увайсці ў рэестр ЕЭК па лакалізацыі.

Паводле крыніц «Коммерсанта», адсутнасць у рэестры астатніх расійскіх аўтаканцэрнаў у першую чаргу звязана з канфліктам паміж Масквой і Мінскам.

Па рашэнні ЕАЭС, з 1 ліпеня 2018 года для свабоднага абароту аўтамабіляў на тэрыторыях дзяржаў-сябраў Мытнага саюза мусіць выконвацца ўмова лакалізацыі вытворчасці ад 50%.

У рэестры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) па лакалізацыі некалькі дзясяткаў мадэлей, але гаворка ідзе ўсяго пра некалькі пляцовак, пераважна ў Казахстане. Уключаны толькі адзін расійскі аўтаканцэрн КамАЗ, адзін беларускі — МАЗ і шэсць казахстанскіх. Іншых расійскіх вытворчых пляцовак, у тым ліку пабудаваных замежнымі кампаніямі, у рэестры няма.

Суразмоўца «Коммерсанта» нагадвае, што першапачаткова нормы па лакалізацыі былі ініцыяваныя Расіяй для абароны свайго рынку ад «кітайскай адвёрткавай зборкі на заводзе «БелДжы» у Беларусі». Паводле яго слоў, расійскія вытворцы, акрамя КамАЗа, не ўвайшлі ў рэестр праз рознагалоссі менавіта паміж Масквой і Мінскам: «Падчас праверкі беларуская дэлегацыя не пацвердзіла адпаведнасць узроўню лакалізацыі нават у АўтаВАЗа».

5
Палешук / Адказаць
11.07.2018 / 00:30
Я за выход из таможенного союза и отмену драконовских пошлин на подержанные европейские автомобили, как и было раньше. 

А Лука может на Ладе Веста ездить, окей.
3
Захад РБ / Адказаць
11.07.2018 / 00:32
Ну i добра
99
Шпаковский Алексей / Адказаць
11.07.2018 / 00:50
Не дадим нагнуть нашего Лукашенко! Он всенародноизбранный президент! 90 % за него! Восстановил из руин экономику после Шушкевича, все трудоустроены, многовекторная политика, молоко и мясо весь мир покупает, тракторы даже в Америке ездят. Все благодаря Лукашенко! Умница наша!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру