Ва Украіне на адзёр з пачатку года перахварэлі 25 008 чалавек. Больш за ўсё — у Львоўскай, Закарпацкай, Івана-Франкоўскай, Адэскай, Цярнопальскай абласцях і Кіеве. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.
З 2 па 8 ліпеня ва Украіне на адзёр захварэў 1021 чалавек — 416 дарослых і 605 дзяцей. Гэта на 9% больш, чым на папярэднім тыдні.
Па звестках ведамства, з пачатку года на адзёр перахварэлі 25 008 чалавек — 10 085 дарослых і 14 923 дзіцяці. Ад ускладненняў адру ў 2018 годзе ва Украіне памерла 12 чалавек: восем дзяцей і чацвёра дарослых.