11.07.2018 / 09:29

Грэцыя высылае двух расійскіх дыпламатаў 8

Урад Грэцыі вырашыў выслаць двух расійскіх дыпламатаў і забараніць ўезд у краіну яшчэ двум расіянам, паведамляе выданне Kathimerini са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў замежнапалітычных колах.

Па словах суразмоўцаў выдання, Афіны абвінавачваюць расійскіх дыпламатаў ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы, незаконных дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі, спробах збору інфармацыі, а таксама ў няўдалых спробах подкупу грэчаскіх чыноўнікаў. Крыніцы адзначылі, што Масква праводзіць «шматлікія і скаардынаваныя» дзеянні па ўзмацненні свайго ўплыву ў Грэцыі.

У матэрыяле газеты называецца толькі адно прозвішча - супрацоўніка расійскай амбасады Віктара Якаўлева, звесткі аб астатніх дыпламатах не прыводзяцца.

0
Васіль / Адказаць
11.07.2018 / 09:58
Расія вырашыла пасварыцца са ўсімі праваслаўнымі краінамі... Мабыць, наступным прэзідэнтам будзе Рамзан Кадыраў...
0
Крум / Адказаць
11.07.2018 / 09:58
Нават грэчаскія камуністы, што ва ўладзе, убачылі слаба прыхаваныя вушы Расіі.
1
Врач / Адказаць
11.07.2018 / 10:28
Удивляет поза России. Гадят во всём мире, где только возможно, а потом с широко раскрытыми глазами вещают о русофобии.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру