11.07.2018 / 09:33

Піяніст Віталь Стахіевіч выдае новы альбом 7

Вядомы беларускі піяніст Віталь Стахіевіч, які жыве ў Амстэрдаме, даўна супрацоўнічае з галандскай меца-сапрана Рут Вілемсэ. Аднойчы іх можна было пачуць разам у Беларускай філармоніі.

А месяц таму дуэт адважыўся на смелы праект: абвесціць краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на запіс новага альбома. Амбіцыйны праект скончыўся поспехам літаральна за адзін дзень да заканчэння тэрміну ахвяраванняў. Неўзабаве Віталь і Рут плануюць запісаць цыклы песняў Малера, Вагнера і Элгара.

Рэліз новага альбома будзе ў кастрычніку.

Францішак Карповіч

0
ЯНКА / Адказаць
11.07.2018 / 11:51
🎤 Галяндыя для мяне гэта, найперш, бес(а)падобная прыгажуня Дыяна ван Гірсбэргэн. 🎶 А спадар Віталь, спадзяюся, патрыятытычна будзе прапагандаваць нашага Генрыха, а не нямецкага Рыхарда, так? 🔔
0
stachv / Адказаць
11.07.2018 / 17:34
Што б вы параілі з твораў Г.Вагнера для меца-сапрана і раяля?
0
!!!! / Адказаць
12.07.2018 / 14:59
Цудоўнае фота!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру