У вёсцы Дзешчанка пад Уздой раніцай 10 ліпеня на вуліцы знайшлі мінчука, збітага на горкі яблык. Пакуль везлі ў бальніцу, ён памёр, паведамляе МУС.

Высветлілася, што папярэднім вечарам мінчук пасварыўся з мясцовымі жыхарамі падчас сумеснай п'янкі. Скончылася ўсё бойкай.

Яго сабутыльнікі — 38-гадовая жанчына і 29-гадовы мужчына — затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0