11.07.2018 / 10:21

Лукашэнка жартам прапанаваў «Міс Беларусі» ўзначаліць у будучыні калгас, яна ўсур'ёз пагадзілася 21

Пераможца «Міс Беларусь - 2018» Марыя Васілевіч разам з Аляксандрам Лукашэнкам наведала калгас «Радзіма» ў Бялыніцкім раёне, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дзяўчыне прыгажуні прысесці за стол першага старшыні гаспадаркі і выказаў здагадку, што, магчыма, ёй давядзецца ўзначаліць сельскагаспадарчае прадпрыемства.

Марыя пасля патлумачыла журналістам, што калі прапанова будзе ў сіле, то яна гатовая паспрабаваць сябе ў сельскай гаспадарцы. А пакуль што, маўляў, трэба адпрацаваць размеркаванне.

NN.by

1
Бiзун / Адказаць
11.07.2018 / 10:32
Маразм крепчал...
2
Жаконя / Адказаць
11.07.2018 / 10:33
Он забыл ей сказать про общий порядлк, что сначала нужно ее за краты, потом выпустить и потом дорога в колхозы открыта..
3
yy / Адказаць
11.07.2018 / 10:43
Горш ужо не будзе.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру