11.07.2018 / 11:14

Трое маладых вяскоўцаў жорстка забілі жанчыну, а потым цела закапалі ў іншым раёне 15

sk.gov.by

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці высвятляюцца абставіны забойства 35-гадовай жыхаркі в. Ломавічы Акцябрскага раёна, якая з чэрвеня лічылася без вестак зніклай, піша sk.gov.by

У міліцыю заяву аб знікненні паступіла ад яе маці. Следчыя высветлілі, што датычнасць да забойства маюць трое жыхароў вёскі Чырвоная Слабада: ім 19, 20 і 29 гадоў.

22 мая жанчына паехала да свайго знаёмага ў суседнюю вёску. Вечар яна вырашыла правесці ў доме яго аднавяскоўца ў кампаніі трох незнаёмых мужчын. Ноччу, пасля распіцця спіртнога, у гаспадарчай пабудове ёй нанеслі ўдары палкай і цэглай па галаве. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла.

Мужчыны вывезлі цела жанчыны ў лес на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна і закапалі. У далейшым, калі мужчыны патрапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, двое з іх паспелі перапахаваць цела ў лесе, дзе яно і было выяўлена ў ходзе расследавання, паведамляе СК.

1
LMI / Адказаць
11.07.2018 / 11:34
Кожны дзень забойства на глебе бязконцага п'янства. І ніякое смяротнае пакараньне гэта не спыніць. 
2
Геральт з Рывіі / Адказаць
11.07.2018 / 11:41
Я чытаю вашы мясцовыя навіны з глыбінкі. І у мяне адчуванне што народ беларускі мала адрозніваецца ад сялян Нільфгарду ці Тусента. Вельмі асцярожным трэба быць з імі.
3
Стэпка / Адказаць
11.07.2018 / 11:41
Уродов---к высшей мере!!!! А другим женщинам без розума в голове---назидательная информация....
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру