Здарэнне адбылося ў Лідскім раёне каля вёскі Сялец, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У «Рэно Эспэйс» ехалі 18-гадовы хлопец (кіроўца) і яго 19-гадовы сябар. У нейкі момант пасажыр вылез на дах мінівэна падчас руху машыны. У выніку не ўтрымаўся на нагах і на хуткасці зваліўся на праезную частку, атрымаўшы сур'ёзныя траўмы галавы, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую і ўдар галаўнога мозгу. 

У дачыненні да 18-гадовага кіроўцы распачата крымінальная справа па артыкуле «Парушэнне ПДР асобай, што кіравала транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0