У Пастаўскім раёне знайшлі жанчыну, якая правяла шэсць дзён у лесе, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
Каля 20.00 6 ліпеня ў Пастаўскі РАУС звярнуўся жыхар вёскі Хрыстова. Мужчына распавёў, што ўжо дзень не бачыў 89-гадовай суседкі, што жыве адна. Жанчына з гэтай вёскі распавяла, што сустрэла бабулю 5 ліпеня, калі тая ішла ў лес. Але першапачаткова пошукі не далі вынікаў.
«Затым былі задзейнічаны супрацоўнікі МНС з верталётам і квадракоптарам. І сёння ў час пралёту над лесам супрацоўнік міліцыі заўважыў сінюю пляму, а жанчына брала з сабой пакет такога колеру.
Калі ратавальнікі і міліцыянты дабраліся да пенсіянеркі, тая ляжала на паляне. Яна была ў стане моцнага абязводжвання, з паніжаным ціскам, але ў свядомасці», - распавёў Віталь Сапроненка.
Як высветлілася, жанчына адправілася ў лес па траву, у яе закружылася галава, пасля чаго яна і заблукала. Жанчыне выклікалі хуткую дапамогу, зараз яна знаходзіцца ў бальніцы.