Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

У аўторак, 17 ліпеня, у судзе Мінскага раёна адбудзецца разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні да аднаго з наведнікаў рэстарана «Паедзем, паядзім», паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

С. Нелюба, які 14 чэрвеня прыехаў у рэстаран, абвінавачваюць у «абразе» (арт. 9.3 КаАП РБ), яму пагражае штраф да 20 базавых велічыняў (490 рублёў).

Заяўнікам па справе выступіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які сьцьвярджае, што Нелюб «выказваў абурэнне грамадскай вартай, абражаў пратэстоўцаў і нават спрабаваў скіраваць свой аўтамабіль наўпрост на людзей».

Рыгор Кастусёў звярнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ на тое,  што аўтамабіль грамадзяніна Нелюба не праходзіў належны тэхагляд, і на гэтай падставе на яго таксама быў складзены адміністратыўны пратакол.

«Гэты чалавек яўна не чакаў такога павароту падзеяў, і адрэагаваў на справядлівыя заўвагі міліцыянтаў бруднай і непрыстойнай лаянкай, абражаючы ўсіх прысутных… Усе прысутныя пры гэтым інцыдэнце могуць пацвердзіць, што паводзіны Нелюба былі яўнай правакацыяй, ён свядома шукаў канфлікту, хваліўся што ягоны бацька ў 1942 годзе служыў у войсках НКУС», — зазначыў Р. Кастусёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0