11.07.2018 / 15:26

33-гадовы маёр-дэсантнік разбіўся падчас скачкоў з парашутам 16

Падчас планавай трэніроўкі з парашутам загінуў маёр Яўген Салавейка. Вецер рэзка памяняўся, і адбылося гашэнне купала парашута, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Яўген Салавейка з жонкай. Фота з сацыяльных сетак

Для высвятлення ўсіх абставінаў на месцы здарэння працуе камісія Мінабароны.

Яўгену Салавейку было 33 гады. У яго застаўся непаўналетні сын.

Салавейка родам з Брэста, але служыў у Віцебску. 

0
Вася / Адказаць
11.07.2018 / 15:40
Спачуванні!
0
Пацыфіст / Адказаць
11.07.2018 / 16:15
Шчырыя спачуванні.
0
МатрУна / Адказаць
11.07.2018 / 16:39
Рэд. Сілы спецаперацый Мінабароны - гэта вайскоўцы-дэсантнікі.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру