11.07.2018 / 16:27

У расіяніна на беларуска-польскай мяжы канфіскавалі 40 тысяч еўра 1

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце «Варшаўскі мост» знайшлі ў 54-гадовага расіяніна 40 тысяч незадэклараваных еўра.

Спачатку кіроўца заявіў мытніку, што мае толькі 8 тысяч еўра. Падчас дагляду мытнікі знайшлі яшчэ 32 тысячы.

Грошы ў расіяніна канфіскавалі.

Яму пагражае штраф альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на такі ж самы тэрмін.

0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест) / Адказаць
11.07.2018 / 17:16
Спасибо России от Беларусов - за такой денежный подарок !!! ))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру