11.07.2018 / 17:37

Работнікі FIAT арганізуюць забастоўку праз дарагі трансфер Раналду ў «Ювентус» 8

Работнікі кампаніі FIAT, якая з'яўляецца спонсарам «Ювентуса», выказалі незадаволенасць купляй форварда «Рэала» Крышціяну Раналду.

Супрацоўнікі аўтаканцэрна лічаць, што падобныя выдаткі з'яўляюцца недазволенымі, і маюць намер арганізаваць забастоўку.

«Гэта недапушчальна, што кампанія траціць сотні мільёнаў еўра на куплю гульца, пакуль супрацоўнікі перажываюць цяжкія эканамічныя часы»,

— гаворыцца ў заяве работнікаў FIAT.

Нагадаем, трансфер Раналду абышоўся «Ювентусу» у 112 мільёнаў еўра, зарплата форварда складзе 31 мільён еўра ў год.

FIAT уваходзіць у холдынг Exor, які з'яўляецца ўладальнікам «Ювентуса». Частку вартасці за Раналду аплацяць за кошт рэзерваў завода.

0
Кемлівы / Адказаць
11.07.2018 / 17:48
Магчымы, яны арганізуюць страйк...
0
77 / Адказаць
11.07.2018 / 18:12
Ювэ атаб'е гэты кошт толькі на продажы саколка CR7. Яны ўжо пачалі разлятацца як гарачыя піражкі
5
Anarkisto / Адказаць
11.07.2018 / 18:15
Слушная справа. Таксама не разумею, што гэта як не папiл бабла, бо трансфер чалавека якому засталося гуляць 1 цi 2 гады па кошце большы, чым у маладосьцi. Гэта нейкая недарэчнасьць, а мо й злачынная схема якая
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру