11.07.2018 / 19:08

У схованках у затрыманага дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі знайшлі $500 тысяч, а ў галоўнага доктара 1-ай бальніцы Мінска — $140 тысяч 35

КДБ затрымаў за хабар дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага, у яго схованках знойдзена каля $500 тысяч у эквіваленце. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БелТА.

Сярод фігурантаў крымінальных спраў таксама галоўны доктар 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Алег Фамін. Ён затрыманы за садзейнічанне ў арганізацыі закупак медыцынскага абсталявання для патрэб бальніцы. Пры правядзенні ператрусу па месцы пражывання Алега Фаміна знойдзена каля $140 тысяч у эквіваленце.

3
Нонстоп / Адказаць
11.07.2018 / 19:25
Няшмат гадоў таму ў першай мінскай лякарні не было 100 тысяч даляраў на рамонт зламаўшагася апарату МРТ. Апарат не працаваў некалькі месяцаў. Колькі чалавек праз гэта пастраждалі, памёрлі? Затое вось у галоўнага эскулапа ўстановы грошаў хапала. 
0
Нетлуке / Адказаць
11.07.2018 / 19:27
И сколько же мы будем терпеть и тратить жизнь на зароботок копеек трудом рабов с галер!
0
Тургенеў з-пад Барысава / Адказаць
11.07.2018 / 19:31
Усё ў схованках... а дзе давер беларускім банкам?
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру