11.07.2018 / 19:47

PayPal — памерлай жанчыне: «Ваша смерць парушае наша пагадненне» 7

Брытанка Ліндсі Дэрдл памерла ў канцы мая гэтага года ад раку. Праз месяц яе ўдавец атрымаў ад сэрвісу электронных плацяжоў PayPal ліст, які паведамляе, што сваёй смерцю нябожчыца-жонка парушыла ўмовы дамовы з кампаніяй.

Паўтара гады назад у Ліндсі знайшлі рак грудзей, які хутка распаўсюдзіўся ў лёгкія і мозг. Яна памерла 31 мая, пакінуўшы пазыку ў 3200 фунтаў PayPal Credit — падраздзяленню PayPal, якое выдае спажывецкія крэдыты і крэдытныя карты.

У сярэдзіне чэрвеня ўдавец адправіў у кампанію копіі пасведчання аб смерці, завяшчання і іншых неабходных дакументаў. Праз некалькі тыдняў на яго хатні адрас прыйшоў ліст з загалоўкам «Важна. Прачытайце ўважліва», адрасаваны памерлай жонцы.

У лісце ўказвалася дакладная сума пазыкі і гаварылася: «Вы парушаеце пункт 15.4(с) вашага пагаднення з PayPal Credit, паколькі мы атрымалі паведамленне аб тым, што вы мёртвыя… гэта парушэнне не падлягае выпраўленню».

PayPal прызнаў, што ліст быў «бестактоўным», хутка папрасіў прабачэння перад Хаўардам Дэрдлам, спісаў пазыку яго памерлай жонкі і пачаў унутранае расследаванне здарэння.

21
Centurion / Адказаць
11.07.2018 / 19:55
Выбрыкі "прававой дзяржавы". 
9
Убла / Адказаць
11.07.2018 / 20:20
Хм. Дык пазыка звычайна перадаецца ж у спадчыну.
7
Пацыфіст / Адказаць
11.07.2018 / 20:41
Убла: "...Хм. Дык пазыка звычайна перадаецца ж у спадчыну."               Гэта толькі ў нашым лахатронлэндзе перадаецца ў спадчыну, а павінна спісвацца. 

Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру