11.07.2018 / 20:57

У гомельскай школе можа з'явіцца беларускамоўны клас, калі бацькі першакласнікаў будуць вызначаць беларускую мову прыярытэтнай 4

Бацька-актывіст з кастрычніка 2017 году накіраваў некалькі зваротаў: у школу, у аддзел адукацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, у Міністэрства адукацыі, у пракуратуру.

Міністэрства адукацыі перанакіравала зварот у аддзел адукацыі Гарвыканкама, а пракуратура ў Аблвыканкам.

Адказы з ведамстваў зводзяцца да аднаго — калі збярэцца дастаткова жадаючых вучыцца па-беларуску, то клас будзе.

Хоць у заканадаўстве Беларусі і няма патрабаванняў да колькасці вучняў, актывіст заклікае ўсіх жадаючых выбіраць пры падачы дакументаў у СШ № 5 беларускую мову, як прыярытэтную.

Нагадаем, у 2017 годзе ў гімназіі № 36 імя Івана Мележа ў Гомелі адкрыўся беларускамоўны 1 «А» клас.

1
Джулія / Адказаць
11.07.2018 / 21:13
На жаль, жадаючых не набярэцца, бо ўсіх будуць адгаворваць
0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест) / Адказаць
12.07.2018 / 07:43
Давным Давно - Пора !!! 
0
Henik Lojka / Адказаць
12.07.2018 / 08:29
Загайцеся! Спасылкі на кодэкс аб адукацыі - лухта. У сталіцы стаіць цэлая гімназія нумар 4 і ніводнага ніколі "пажаданьняў бацькоў"!!! Бацькам даюць блянк на беларускай мове, яны падпісваюць яго па-расейску, і ніхто ня пікне. Гімназія стаяла, стаіць і стаяць будзе беларускамоўнай. У абход усялякіх там кодэксаў, "дастатковых колькасьцяў". Жадаючых там ні 5, ні 29, ні колькі-небудзь яшчэ, а поўная школа, 700 зь нечым!!! Мая перапіска бюракратамі ня ўлічваецца. На кодэкс яны не глядзяць. Абсалютны валюнтарызм. Таму, праяўляйце ВОЛЮ!!! Змагайцеся!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру