11.07.2018 / 21:23

У Бабруйску хлопец падстрэліў з пнеўматычнай вінтоўкі дзяўчыну — яму пагражае да дзесяці гадоў 5

8 ліпеня ў Бабруйску малады чалавек, які працуе ў вулічным ціры каля забаўляльнага цэнтра, прывёў кампанію і дастаў дзве пнеўматычныя вінтоўкі.

Кампанія забаўлялася — стралялі па цэлях. У нейкі момант адзін з хлопцаў азірнуўся і ўбачыў 17-гадовую дзяўчыну, якая выйшла з тралейбуса і праходзіла міма. Ён стрэліў у яе.

Дзяўчына была ў навушніках і нічога не пачула, але адчула рэзкі моцны боль у раёне запясця левай рукі. Яна прыйшла дадому і распавяла пра гэта бацькам. У кішэні яе шортаў яны знайшлі кулю ад пнеўматычнай вінтоўкі і паведамілі пра гэта ў міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі і затрымалі падазраванага. 19-гадовы хлопец прыехаў у Бабруйск з Гомельскай вобласці, здымае тут кватэру.

Вучыцца ў пінскім ВНУ, працуе неафіцыйна, раней не быў судзімы. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

4
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
11.07.2018 / 22:02
Па-беларуску жыллё не "здымаюць", а "наймаюць" (гл. акадэмічныя граматыкі). Таксама ў нас страляюць у цэлі, а не па. Прыемнага вечара, невуцтва! 
0
Джоннi / Адказаць
11.07.2018 / 22:46
Турма, толькi турма!
10
Виталий / Адказаць
12.07.2018 / 01:26
Студэнты філфака БДУ, будете умничать на периферии, куда по распределении поедете
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру