11.07.2018 / 21:42

Суседзі скралі ў мінчанкі 30 тамоў энцыклапедый з тамбура — распачалі крымінальную справу 9

У жыхаркі Мінска скралі 30 тамоў энцыклапедыі з тамбура на суму 320 рублёў. Цэнтральнае РУУС Мінска высветліла, што кнігі скралі 26-гадовая і 36-гадовы суседзі.

9 ліпеня 26-гадовая суседка пацярпелай папрасіла патэлефанаваць з яе стацыянарнага тэлефона. Пасля званка дзяўчына пакінула тамбур, дзе знаходзіцца кватэра пацярпелай, аднак дзверы за сабой не зачыніла. Пасля гэтага дзяўчына пры дапамозе свайго мужа вынесла 30 энцыклапедый, якія знаходзіліся ў тамбуры, агульным коштам 320 рублёў, а таксама статуэтку коштам 20 рублёў. Частку энцыклапедый яны прадалі на адным з рынкаў сталіцы.

У дачыненні да суседзяў распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 («Крадзеж») КК Беларусі.

1
СКЮП / Адказаць
11.07.2018 / 22:08
 Увы, не 30 томов энциклопедий, а энцикопедию в 30 томах
2
Пк / Адказаць
11.07.2018 / 23:33
То шо ж там була за енциклопедія така!!
1
mmm / Адказаць
12.07.2018 / 05:27
У мяне скралі Капітал і зборнік выданняў Леніна ў 55 тамах. Куды пісаць заяву?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру