Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіны НАТА павінны пачаць выдаткоўваць на абарону 2% ад ВУП зараз жа, а не чакаць 2025 года. Пра гэта амерыканскі лідар напісаў на сваёй старонцы ў Twitter па выніках першага дня саміту лідараў краін альянсу, які 11 ліпеня адкрыўся ў Бруселі.

Напярэдадні саміту амерыканскі прэзідэнт, які лічыць несправядлівым размеркаванне расходаў на абарону ўнутры альянсу, заявіў, што краіны НАТА павінны плаціць больш. У сераду афіцыйны прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс заявіла журналістам, што Трамп падняў гэтую тэму на закрытай сустрэчы з лідарамі краін альянсу, паведамляе Associated Press. У прыватнасці, яна ўдакладніла, што Трамп прапанаваў лідарам краін НАТА перайсці да выдаткаў на ўтрыманне альянсу 4% ВУП, замест мэты ў 2% да 2024 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?