11.07.2018 / 22:50

Как в Москве праздновали белорусское Купалье 25

У суботу ў Маскве прайшло святкаванне Купалля, арганізаванае афіцыйнымі арганізацыямі беларускай дыяспары і ўладамі горада. У парку Трапар’ёва на ўскрайку горада быў зладжаны канцэрт.

Праўда, сярод выкананых песень амаль не было беларускіх, затое былі расійскія народныя, хіты савецкай эстрады і нават паўблатныя патрыятычныя песні пра Расію. Канцэрт вёў спявак і кампазітар Сяргей Костачка, перыядычна жартуючы ў стылі «англасаксы сапсавалі нам надвор’е і прыслалі дождж» і заяўляючы, што беларусы і расіяне — адзін народ.

Акрамя канцэрту быў адзін самотны стэнд з беларускімі сувенірамі. Не было ані фастфуда, ані якіх-небудзь іншых забаў. Гледачоў таксама было вобмаль, два-тры дзясяткі чалавек. Выявілася ці то слабае інфармаванне, ці то чвэрцьфінал чэмпіянату свету па футболе, які ішоў у гэты самы час.

У 90-я гады ў Маскве існавала традыцыя сумеснага святкавання Купалля беларускай дыяспары разам з дыяспарамі краін Балтыі. У нулявыя гады арганізоўваліся добрыя Купаллі прэфектурай Паўночна-ўсходняй акругі Масквы. Сёлета, на жаль, свята было відавочна арганізавана горш, чым у мінулыя разы.

Алесь Чайчыц

1
Павлинка / Ответить
11.07.2018 / 23:49
Сорам😣
2
Алесь / Ответить
11.07.2018 / 23:59
Чаго тут здзіўляцца, афіцыйная ўмоўная дыяспара гэта ў першую чаргу маскоўскія чыноўнікі беларускага паходжаньня гуляюць на бюджэтныя расейскія грошы, галачка пастаўлена , ўсе спісана і папілена. Беларускае тут нічога не патрэбна. Мяркую банкет у рэстарацыі потым быў тасама неблагі
1
ИП Шамякин, УНП xx5763xxx / Ответить
12.07.2018 / 00:00
Настолько плохо постарались с организацией, что даже Солодупу не пригласили. А ведь был бы логичным дополнением, органично влился бы в созданную оргами атмосферу - и заодно посмотрел бы, как бы __реально__ мог выглядеть зрительный зал на его, кхм, концертах!
Показать все комментарии/ 25 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера