fifa.com
А пачыналася для харватаў усё сумна. Ужо на 5-й хвіліне Англія забіла. Са штрафнога вызначыўся Кіран Трып'ер.
У другім тайме харваты здолелі пераламаць гульню. На 68-й лік зраўняў Іван Перышыч. А ў дадатковы час Харватыя паставіла кропку: на 109-й забіў Манджукіч. Краіна ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінал!
Цікава, што ў плэй-оф харватам заўсёды патрабаваўся дадатковы час, і серыя пенальці. Без 11-метровых абышлося толькі сёння.
Такім чынам у фінале згуляюць Францыя і Харватыя (нядзеля, 18:00).
Каманды гулялі ў 1998-м у паўфінале, і тады французы перамаглі, а затым выйгралі чэмпіянат.
fifa.com
У матчы за 3-е месца ў суботу згуляюць Англія і Бельгія, што ўжо гулялі на чэмпіянаце ў адной групе, і ў матчы, які не меў асаблівага значэння, бельгійцы перамаглі (1:0).
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!