12.07.2018 / 08:06

Эстонія, Латвія і Данія ствараюць шматнацыянальную Паўночную дывізію 22

У сераду міністры абароны Эстоніі, Латвіі і Даніі падпісалі ў якасьці асноўных удзельнікаў заяву аб стварэньні камандаваньня шматнацыянальнай Паўночнай дывізіі, у якасьці краін-удзельніц заяву таксама падпісалі міністры абароны Канады, Вялікабрытаніі і Літвы, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на міністэрства абароны Эстоніі.

«Гэта натуральны крок па ўмацаваньні НАТА — сказаў міністар абароны Эстоніі Юры Луйк. — Калі на саміце ва Ўэльсе саюзьнікі вырашылі стварыць штабныя элемэнты НАТА, а ў Варшаве вырашылі разьмясьціць у Балтыйскіх краінах і Польшчы баявыя групы саюзьнікаў, то зараз мы зможам казаць пра цэласны вайсковы штаб, сфакусаваны на Латвіі і Эстоніі».

Памер штабу шматнацыянальнай Паўночнай дывізіі і падразьдзяленьняў падтрымкі складзе каля 300 чалавек. Штаб дывізіі будзе падпарадкоўвацца разьмешчанаму ў Шчэціне (Польшча) штабу Паўночна-усходняга корпусу. Штаб прыступіць да працы ў верасьні сёлета і, як плянуецца, дасягне поўнага апэратыўнага патэнцыялу ў сярэдзіне 2020 году.

У доўгатэрміновыя пляны ўваходзіць удзел у працы штабу ўсіх саюзьнікаў па НАТА, чые баявыя групы разьмешчаныя ў Балтыйскіх краінах і Польшчы.

«Рэгіён Балтыйскага мора цяпер адзін з самых прыступных у НАТА і важна, каб структура камандаваньня альянсу адпавядала рэальным пагрозам, а саюз НАТА быў здольны пры неабходнасьці кіраваць буйнамаштабнымі апэрацыямі па калектыўнай абароне» — сказаў Луйк.

Дывізія звычайна складаецца з 2-4 падразьдзяленьняў памеру брыгады і розных падразьдзяленьняў падтрымкі, наступны за ёй узровень камандаваньня — корпус.

38
Справедливый / Адказаць
12.07.2018 / 09:01
Цирк да и только
4
Алёша / Адказаць
12.07.2018 / 09:02
Гэта тое, што даўно патрэбна было зрабіць і пра што казаў наш лідэр нацыі Зянон Пазьняк яшчэ 25 гадоў таму. Толькі згуртаваньні могуць даць дастатковы адказ нахабным акупантам.
23
Уладзімір / Адказаць
12.07.2018 / 10:48
Алёша,  Пазняк лидер нации !!!??? Это сколько водки выпить , или анаши выкурить нужно ?  
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру