Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 19-гадовага жыхара Гомельскай вобласці, які з пнеўматычнай стрэльбы стрэліў у 17-гадовую бабруйчанку, піша sb.by.

Здарэнне адбылося познім вечарам 8 ліпеня каля гандлёвага цэнтра «Тэхас» у Бабруйску. Як распавяла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, малады чалавек з сябрамі праводзіў час у ціры каля ГЦ. У гэты момант міма праходзіла дзяўчына. Хлопец са зброяй у руках павярнуўся ў яе бок і стрэліў.

Пацярпелая адчула рэзкі боль у запясці левай рукі, пра што пазней паведаміла бацькам. Тыя знайшлі ў кішэні шортаў дачкі кулю ад пнеўматычнай стрэльбы і заявілі ў міліцыю. А неўзабаве быў затрыманы і сам падазраваны. Ён працягвае заставацца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0