Пасля шасці дзён падзення амерыканская валюта спыніла зніжэнне. Сёння, 12 ліпеня, на таргах у Мінску амерыканская валюта мінімальна вырасла: на 0,0007 да 1,97 беларускага.
Еўра працягвае падзенне шостыя таргі. Сёння курс еўрапейскай валюты знізіўся на 0,0070 да 2.3012 беларускага.
1 студзеня курс даляра і еўра складаў 1,9727 і 2,3553 беларускага адпаведна.
Расійскі рубель знізіўся сёння на 0,0008 да 3,1680 беларускага за 100 адзінак.