Някепска гэтай ноччу праявіў сябе ў рэгулярным першынстве НХЛ беларускі нападнік «Таронта» Міхаіл Грабоўскі. У гасьцявой сустрэчы супраць «Караліны» наш хакеіст закінуў дзьве шайбы. Аднак нават такіх намаганьняў не хапіла, каб «кляновыя лісты» перамаглі «ўраганаў» — 4:6.

Цяпер на рахунку Грабоўскага чатыры пункты (тры шайбы + адна перадача), Сяргей Касьціцын мае 4 (2+2), Андрэй Касьціцын — 3 (1+2), Руслан Салей — 2 (0+2).

Дарэчы, каманда Салея «Каларада» таксама гэтай ноччу правяла свой чарговы матч. «Лавіны» дома саступілі «Сан‑Хасэ» — 3:5. Беларус выніковымі дзеяньнямі не адзначыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?