Маладзечанка знайшла ў пакеце з рыбай заколку для валасоў ФОТЫ
Што гэта было? Акцыя: заколка ў падарунак ці нядбайнасць фасоўшчыцы рыбы?
Жыхарка Маладзечна купіла ў магазіне «Капеечка» расфасаваны пакунак з рыбай путасу. Калі даставала яе з пакета, разам з рыбай вывалілася заколка-крабік.


Пра тое, што заколка даецца ў падарунак разам з кілаграмам рыбы, на ўпакоўцы папярэджання не было. Значыць, больш верагодна, што гэтую заколку згубіла жанчына, што фасавала рыбу.
— Добра, што шкарпэтку не знайшла ў рыбе, — жартуе маладзечанка.
Рыба зафасавана сервісным унітарным прадпрыемствам «ПакХаўс» у маі 2018 года.
Дырэктар прадпрыемства «ПакХаўс» Дзмітры Макаўчук так адрэагаваў на паведамленне пра заколку:
«Гэта яшчэ трэба даказаць, што яна была ў запакаваным пакеце. У любым выпадку, хай чытачка дашле фота ўпакоўкі і этыкеткі з інфармацыяй пра дату фасоўкі. Будзем разбірацца».
-
Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі спарванне леапардавых акул. Аказалася, што ўдзельнічаюць самка і адразу два самцы ВІДЭА
-
Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі
-
Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 102
Каментары