12.07.2018 / 16:23

Бельгійскі тэлеканал узяў інтэрв'ю ў паўабаронцы зборнай, змясціўшы ў студыю яго галаграму ВІДЭА 5

Бельгійскі тэлеканал La Une узяў інтэрв'ю з дапамогай галаграмы. 6 ліпеня пасля чвэрцьфінальнага матчу з Бразіліяй у студыі з'явіўся капітан зборнай Эдэн Азар — хоць насамрэч ён знаходзіўся ў раздзявальні стадыёна «Казань Арэна».

З першага погляду цяжка вызначыць, што футбаліст знаходзіўся за тысячы кіламетраў ад вядучых. Азар сядзіць на крэсле і глядзіць у бок журналістаў. Гульца выдае толькі навушнік, які ён перыядычна папраўляе.

Зборная Бельгіі перамагла Бразілію ў 1/4 фіналу ЧС-2018 з лікам 2:1, але ў паўфінале прайграла Францыі — 0:1. Цяпер каманда пазмагаецца з англічанамі ў матчы за трэцяе месца. Сустрэча адбудзецца 14 ліпеня ў 17:00 на стадыёне «Санкт-Пецярбург».

2
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
12.07.2018 / 16:27
Асабіста я лічу гэтую навіну значна больш важнай, за ўсю гэтую нагамячыю.
0
? / Адказаць
12.07.2018 / 22:50
не видно деталей, нет видео вблизи
0
самый Серый / Адказаць
12.07.2018 / 23:28
НН, калі ласка, зрабіце больш падрабязны артыкул пра гэтую тэхналёгію.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру