12.07.2018 / 16:51

Марадона ў Брэсце, «Смалявічы» ў Жодзіне і «Гарадзея» на дне. Што прынясе чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе 5

Разам з Букмекерскай канторай Марафон раскажам, што цікавага можа адбыцца ў першым туры другога круга вышэйшай лігі.

Вось так, амаль незаўважна, праляцела палова чэмпіянату Беларусі. У прамежкавай табліцы амаль няма сенсацый: хіба толькі аўтсайдарскі статус «Гарадзеі» ды трэці радок «Віцебска» можна назваць нечаканымі. У астатнім усё, як і прагназавалася: БАТЭ і мінскае «Дынама» наверсе, навічкі — у ніжэйшай палове табліцы. 

Паглядзім, што прынясе нам шаснаццаты тур «вышкі».

«Слуцк» — «Гомель»

Аляксея Мяркулава афіцыйна прызначылі галоўным трэнерам «Гомеля». Магчыма, пазбаўленне ад прыстаўкі «в.а.» дапаможа камандзе зламаць слуцкі праклён. У чатырох папярэдніх матчах у Слуцку «Гомель» тройчы прайграў і аднойчы згуляў нічыю, не здолеўшы нават забіць.

Гульцы «Слуцка» з заўзятарамі пасля перамогі над «Гарадзеяй». Фота Ірыны Вечар / «Слуцкі край».

«Слуцк» жа вельмі прагматычна прайшоў першае кола: перамог у відавочна слабейшых каманд і прайграў намінальным фаварытам. Гэтага можна чакаць і ад пятнічнай гульні.

Прагноз «НН»: перамога «Слуцка».

«Мінск» — «Прамень»

«Прамень» здолеў вырваць нічыю ў гульні са «Смалявічамі». Гэты бал стаў першым для каманды Біёнчыка за шэсць тураў. Перамог жа не было больш за два месяцы.

«Мінск» жа выстаяў супраць «Шахцёра», здабыўшы другую нічыю запар. З «Праменем» мусіць быць прасцей, але варта не расслабляцца.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Смалявічы» — БАТЭ

Галоўны трэнер «Смалявіч» Аляксандр Бразевіч пасля нічыёй у мінулым туры сказаў, што яму вельмі сорамна, і, відаць, крэдыт даверу з боку кіраўніцтва вычарпаны. Але навін аб змене трэнера не прыходзіла, таму трэба рэабілітавацца.

«Смалявічы» не паспелі за палову сезона давесці да розуму стадыён у Азёрным, таму першы матч другога круга пройдзе ў Жодзіне.

У сераду БАТЭ другім складам толькі ў дададзены час адолеў «Энергетык-БДУ» ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Аляксей Бага рызыкаваў складам перад гульнёй чэмпіянату і пачаткам еўракубкавых матчаў. 

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Віцебск» — «Нёман»

Гродзенцы саступілі ў «заходнім дэрбі» і працягнулі яшчэ на тур безвыйгрышную серыю. Гэта адкінула каманду на сёмы радок.

Кірыл Вяргейчык забівае «Гомелю». Фота ФК «Віцебск».

«Віцебск» перамог у першым матчы без Лядэсмы, забіў толькі аднойчы і тое — з пенальці. Затрымацца на «бронзавым» месцы падначаленым Сяргея Ясінскага будзе неймаверна складана.

Прагноз «НН»: нічыя.

«Тарпеда-Мінск» — «Іслач»

Калі вы хочаце атрымаць максімум асалоды ад фіналу чэмпіянату свету, раім вам спачатку паглядзець ці наведаць гульню мінскага «Тарпеда» і «Іслачы». На дваіх у першым крузе каманды забілі 14 мячоў — менш за 0,5 гола за матч у сярэднім.

Віталь Жукоўскі ўжо паспеў патлумачыць няўдачы сваёй каманды тым, што ягоныя гульцы — занадта дасведчаныя. І некаторых дыназаўраў «Іслач» ужо пазбавілася: сышлі Асіпенка, Блізнюк і Кірыльчык, якім у суме 109 гадоў.

З «Тарпеда» сышоў асноўны брамнік Канстанцін Рудзянок. Можа, гэта дапаможа «Іслачы»?

Прагноз «НН»: перамога «Іслачы».

«Дняпро» — «Гарадзея»

Галоўны трэнер «Гарадзеі» Сяргей Яромка ў гульні супраць «Слуцка» не скарыстаўся заменамі. Аніводнай. Лагічна, што ягоная каманда прайграла і засталася на апошнім радку.

Наперадзе — выезд у Магілёў да яшчэ адных гаротнікаў. На дваіх у каманд усяго тры перамогі ў першым коле, а ў «Дняпра» працягваецца ганебная серыя без вікторый.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Мінск»

Мінскае «Дынама» на правах удзельніка еўракубкаў скарысталася правам перанесці гульню. Таму гэты матч адбудзецца 26 верасня.

Ужо сёння, 12 ліпеня, каманда Сяргея Гурэнкі стартуе ў першым адборачным раўндзе Лігі Еўропы. «Дынама» ў гасцях сустракаецца з ірландскім «Дэры Сіці».

«Дынама-Брэст» — «Шахцёр»

«Шахцёр» сваім правам аб пераносе не скарыстаўся. Ды і куды тут, калі на гульню ў Брэст прыляціць сам Дыега Марадона.

Аргенцінец завітае ў Беларусь толькі на дзень, дасць прэс-канферэнцыю, паглядзіць гульню сваёй каманды і працягне з'язджаць з глузду, але за межамі Беларусі.

Брэсцкія заўзятары чакаюць Марадону. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

«Шахцёр» не змог перамагчы «Мінск», але серыя Сяргея Ташуева працягваецца. Мяркуем, што і ў Брэсце яна таксама не скончыцца.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» не саступіць.

Чэмпіянат свету скончыцца, а родная вышэйшая ліга застанецца з табой! Каб было яшчэ цікавей сачыць за футболам, зрабі стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

4
Сяржук / Адказаць
12.07.2018 / 22:32
Москва запросила у Минска агреман на назначение полпреда Бабича послом

Подробнее на РБК:
https://www.rbc.ru/politics/12/07/2018/5b478e279a794729fc3794e1?from=newsfeed
5
цывильны / Адказаць
12.07.2018 / 22:49
а чего ожидали то?думали что придет Марадона и белорусы победят всех кругом в футболе,а потом выиграют чемпионат мира?кхм,почти как в хоккее-чудес не бывает,если  создан картошку растить и молоко в Китай задарма только возить то и в другом так же будет все-чудес не бывает,не стоит жить иллюзиями и фантазиями,забудьте глупости всякие бессмысленные,у нас другое предназначение
5
Чингачгук / Адказаць
13.07.2018 / 13:39
Марадона в Бре, "Смолевичи" в Жо. Какие туры, какие чемпионаты и фестивали, люди? Кому это интересно?! Тем, у кого денег полно? Так их меньше одного процента! Страна в Жо! А кому-то весело...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру