12.07.2018 / 16:54

Сведка на справе Галко: Не памятаю, ці бачыў, што Галко біў міліцыянта 6

12 ліпеня ў судзе Савецкага раёну Менску працягнуўся працэс над журналістам Зьмітром Галко, якога вінавацяць у «нападзе на міліцыянта». У першы дзень працэсу 10 ліпеня ў судзе зачыталі абвінавачаньне і пачалі дапытваць сьведак. Зьміцер Галко з паказаньнямі не выступаў, піша Радыё Свабода.

Заявы Галко пра зьдзекі і катаваньні

Другі дзень судовага паседжаньня ў працэсе над Зьмітром Галко пачаўся зь ягонай заявы пра катаваньні. Ён заявіў суду, што перад судом яго «трымалі ў бэтонным «стакане» з закаванымі ў кайданкі рукамі» і ён нават ня мог піць ваду. Скаргу занесьлі ў пратакол.

Гэта ўжо другая скарга Галко на абыходжаньне: пазаўчора ён заяўляў суду, што яму цягам дня не далі есьці, і прасіў спыніць паседжаньне, але судзьдзя просьбу не задаволіў.

Галко пратэставаў супроць паказаньняў міліцыянта

Спачатку суд дапытаў сьведку, міліцыянта Барзяка, які прыехаў у складзе нараду міліцыі ў кватэру Галко, калі там ужо пачаўся канфлікт журналіста зь міліцыянтамі Чырковым і Казакоўскім. Сьведка Барзяк сказаў, што добра бачыў, як Галко ўдарыў па твары ягонага калегу Юрыя Чыркова.

На гэтыя словы сьведкі падсудны Галко адрэагаваў імгненна: «Удар у твар і па галаве — гэта розныя рэчы». Чыркоў раней казаў, што Галко біў яго па галаве ззаду, а другі ўдар нібыта нанёс па сьпіне. Іншыя міліцыянты сьведчылі ў судзе, што асабіста ня бачылі, як Галко ўдарыў Чыркова, і даведаліся пра гэта толькі зь ягоных слоў.

Чаму сьведка скочыў з акна другога паверху?

Сьведку Арсенію Мацюхевічу 18 гадоў. Ён прызнаў, што падчас адзначэньня дня народзінаў Яна Галко госьці ўжывалі алькаголь, ён асабіста выпіў «чатыры чаркі гарэлкі». Згадаў, што ў кватэры таксама было шампанскае, віно, піва. Памятае, як прыйшлі міліцыянты, адзін зь іх пачаў здымаць на мабільны тэлефон, Зьміцер Галко прасіў іх выйсьці.

Сьведка сказаў, што скочыў з вакна, бо спалохаўся, убачыўшы міліцыянтаў, баяўся, што «абвінавацяць ва ўцягваньні непаўналетніх у расьпіваньне сьпіртных напояў». Дадаў, што пры падзеньні ён атрымаў траўму хрыбетніка, супрацоўніца міліцыі выклікала яму хуткую дапамогу.

Арсеній абверг зьвесткі, што ў кватэры Галко, калі адзначалі дзень народзінаў, гучна грала музыка: «Не, ня гучна. Проста музыка грала з кампутара».

Ці быў сын Галко Ян «вельмі п’яны»?

Сьведка Алеся Казакова жыве ў суседняй кватэры. Сваіх суседзяў — Галко — яна ведае як добрых, неканфліктных людзей. Расказала пра тое, што ўбачыла ў кватэры Галко, калі зайшла туды пасьля 21 гадзіны вечара.

«Сядзеў Ян у кайданках, твар чырвоны. Мне яго стала вельмі шкада. Ён ня мог пазваніць маці, мабільны тэлефон міліцыянты ў яго забралі. Тады я пазваніла ягонай маці, каб прыехала», — сказала Казакова.

Таксама сьведка згадала, што бачыла ў кватэры Галко два пакеты са сьпіртнымі напоямі. Пры гэтым яна абвергла свае паказаньні на сьледзтве, што сын Галко Ян нібыта быў «вельмі п’яны», заявіла, што «гэта запісалі з маіх слоў недакладна» і што «ён быў нападпітку, але ў якой ступені — ня ведаю».

«Ня памятаю, ці бачыў, што Галко біў міліцыянта»

Сьведку Віталю Сячко 16 гадоў. Сам ён на дні народзінаў Яна Галко выпіваў піва і віно, бачыў, як пілі іншыя. Засьведчыў, што бацька імяніньніка не рабіў ім заўвагаў. Паводле Сячко, падлеткаў у кватэры было 15—17, ён ня ўсіх ведаў. У калідоры пасьля інцыдэнту сьведка бачыў, акрамя міліцыянтаў, 4—5 супрацоўнікаў «у камуфляжнай форме, падобнай да вайсковай».

Хлопец пацьвердзіў, што чуў, як Зьміцер Галко гучна крычаў на міліцыянтаў, калі тыя спрабавалі зайсьці ў кватэру, у тым ліку выказваўся нецэнзурна. У судзе сьведка сказаў, што таго, каб Зьміцер Галко пхаў і ўдарыў міліцыянта, ён ня бачыў.

На сьледзтве ён казаў, што бацька Яна штурхаў супрацоўніка міліцыі. Пры гэтым хлопец сказаў, што быў у пакоі, адкуль не відаць калідор, дзе была штурханіна. Пасьля ўдакладненьня сьведка пацьвердзіў паказаньні на сьледзтве, удакладніўшы, што ня бачыў непасрэдна ўдараў. Таксама Сячко настойвае, што ня бачыў на тварах міліцыянтаў пашкоджаньняў.

0
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
12.07.2018 / 17:26
Так надавили на этого  Свидетеля . что он   боится сказать о том   что   видел --- как Галко  НЕ БИЛ  милиционера !!!.....
0
Курт / Адказаць
12.07.2018 / 17:26
вот вам діктатура в действіі
7
М / Адказаць
12.07.2018 / 17:47
Спаивание малолеток.
Настоящий крывавы рэжым бы навыдумывал бы статей.
- Но нет необходимости же! Пациент сам себя великолепно хоронит!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру