У суботу на паседжаньні аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі было прынятае рашэньне правесьці ў сакавіку 2009 году ўстаноўчы зьезд партыі, а таксама вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты.

Лідэр БХД Павал Севярынец так пракамэнтаваў сытуацыю: «Хутчэй за ўсё гэты кандыдат будзе ісьці з праграмай яднаньня ўсіх нацыянальных, правацэнтрысцкіх сілаў. Ён будзе прапаноўваць іншым кандыдатам з гэтага лягеру вызначыцца з адзіным. Наша стратэгія — праз выстаўленьня свайго кандыдата дамагчыся яднаньня ўсіх правых. Варыянты разглядаюцца. Пяць ці шэсьць чалавек гатовыя ўдзельнічаць у праймэрыз, у нас будзе адмысловы мэханізм вылучэньня. На зьезьдзе ж будзе абвешчана прозьвішча. Пакуль магу назваць прозьвішчы сустаршынь БХД Георгія Дзьмітрука і Віталя Рымашэўскага».

Нагадаем, што сам Павал Севярынец з прычыны ўзросту ня зможа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. У 2011 годзе яму яшчэ ня будзе 35 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?