12.07.2018 / 17:26

Канстанцін Сумар патлумачыў, чаму назваў Лукашэнку «вышэйшым за Бога» 36

За часамі незалежнасці Канстанцін Сумар правёў на пасадзе старшыні аблвыканкама найболей з усіх калег. Амаль адзінаццаць гадоў ён узначальваў Брэсцкую вобласць. Чым цяпер жыве былы чыноўнік?

Канстанцін Сумар. Фота belsat.eu.

«Я цяпер старшыня назіральнай рады «Рускага мора». Гэтае прадпрыемства знаходзіцца ў падначаленні «Санты-Брэмар», займаецца расійскім накірункам. Аляксандр Міхайлавіч [Машэнскі — «НН»] карыстаецца маімі шматлікімі сувязямі, адпраўляе ў тую ж Украіну, дзе я сябрую шмат з кім з былых губернатараў, з былым прэзідэнтам Украіны. Прынамсі я пры жыцці.

Першыя тры гады пасля адстаўкі было вельмі складана без дзяржаўнай службы. Толькі на трэці год стала крыху прасцей. Ды і тое, калі едзеш, бачыш, што пасевы сохнуць, то перажываеш праз гэта.

Новы губернатар прыйшоў са сваёй праграмай, са мной не раіцца, але я яму толькі поспехаў зычу».

Мы папрасілі ў Сумара, каб ён расказаў нам пра сваю знакамітую фразу, сказаную падчас адной з селектарных нарад. Тады брэсцкі губернатар адзначыў, што Лукашэнка «крыху вышэйшы за Бога». Дзякуючы той фразе ён і праславіўся.

«Фразу гэтую ўтрыравалі. Я меў на ўвазе, што Аляксандр Рыгоравіч найбліжэй як чалавек, з якім можна сустракацца, рашаць задачы. Наш «Брэсцкі кур’ер» ужо неяк пісаў: людзі добрыя, не майцеся дурным, хопіць ужо абсмоктваць гэтую фразу.

У мяне быў і ёсць прэзідэнт, якога я паважаю, з якім у мяне вельмі шмат усяго звязанага. І калі быў дэпутатам, і калі быў у Камітэце дзяржаўнага кантролю, і міністрам па падатках і зборах, амаль адзінаццаць гадоў губернатарам, таму я рады таму часу, які правёў разам з прэзідэнтам», — кажа Канстанцін Сумар.

***

Канстанцін Сумар

Нарадзіўся ў 1949 у вёсцы Вічын на Лунінеччыне. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1977). Працаваў аграномам, старшынёй калгаса, у Лунінецкім і Брэсцкім райвыканкамах. У 1996—1998 — намеснік старшыні Дзяржкантролю. У 1998—2000 — першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама, у 2000—2004 — міністр падаткаў і збораў. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2004-2014).

Зміцер Панкавец

1
Хэльвіг / Адказаць
12.07.2018 / 17:50
Ужо на пэнсыі, а усё туды ж, па старой звычцы так і хочацца падлабуніцца да "непатапляемага" прэзыдэнта, які " вышэй за Бога". Цьфу ты, па-іншаму ня могуць жыць і іншым не даюць.
1
Янка / Адказаць
12.07.2018 / 17:52
Што ён зрабіў добрага для людзей,хто там з Брэста пахваліцеся.
0
Нонстоп / Адказаць
12.07.2018 / 17:53
Усе такія добрыя і пухнатыя, як з першых кіруючых пасадаў, нават інтэрв'ю безь праблемаў даюць. Між тым калі так перажываецца за засыхаючыя пасевы, то можна ж па старому сяброўству зьвярнуцца да вышэйшага за Б-га. "Вы просілі ў меня дождь? Я дал вам дождь."
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру