12.07.2018 / 17:33

Міністр спорту — пра футбол: На харватаў глядзім, за расіян заўзеем. А ў нас што, людзі горшыя? 38

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук супаставіў насельніцтва Харватыі і Беларусі, разважаючы пра магчымасці краіны быць прадстаўленай на чэмпіянаце свету па футболе. Пра гэта ён заявіў на канферэнцыі, паведамляе Tut.by.

— Глядзіш чэмпіянат свету па футболе, які праходзіць у Расіі, сядзіш і думаеш, а чаму нашых футбалістаў там няма? На харватаў глядзім, за расіян заўзеем, за іншыя каманды заўзеем. А ў нас што, людзі горшыя? У Харватыі пражывае 4 мільёны чалавек, а ў нас амаль 10. Так што, наша каманда не магла б прадстаўляць краіну на чэмпіянаце свету і годна выступаць? Маглі б, напэўна. Але недзе недапрацоўваем. Нашы спартсмены ў лыжах — тое ж самае.

2
Вида / Адказаць
12.07.2018 / 17:37
За ХАРВАТАЎ заўзееем!!!
0
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
12.07.2018 / 17:41
Трэба нашых футбалістаў з дзяцінства трэніраваць у лыжах. Тады потым у буцах яны ўсіх бразільцаў абыграюць!
1
Хуткая / Адказаць
12.07.2018 / 17:44
У нас нешчаслівыя людзі. Каб сям'я гадавала з дзіцяці спартоўца - яна павінна быць шчаслівая. Ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру