12.07.2018 / 18:14

Супрацоўніка Акрэсціна, які падтрымаў абаронцаў Курапат, звольнілі і асудзілі на суткі 65

Супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка 30 чэрвеня падтрымаў абаронцаў Курапатаў і неўзабаве быў звольнены. Потым асуджаны на суткі, якія цяпер адбывае ў ЦІП на Акрэсціна, дзе да гэтага працаваў.

Фота: Ганна Шапуцька.

Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў падчас круглага стала па абароне Курапатаў, што адбыўся 12 ліпеня на сядзібе БНФ. Невядома, калі дакладна быў звольнены Міхаіл Грамыка (хутчэй за ўсё, ужо 2 ліпеня, у першы працоўны дзень пасля яго ўдзелу ў курапацкай вахце), у які дзень адбыўся суд і які тэрмін ён атрымаў. Але вядома, што яго павінны вызваліць 15 ліпеня.

Фота: Ганна Шапуцька.

Як паведаміла ў сваім Фэйсбуку кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька, 30 чэрвеня Міхаіл Грамыка далучыўся да вахты ў Курапатах, дапамагаў абаронцам супрацьстаяць правакатарам. Ён асабіста памятаў шматлікіх экс-палітвязняў: працаваў наглядчыкам у ЦІП на Акрэсціна, калі там сядзелі Леанід Кулакоў, Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец. Знаёмства з апошнім найбольш уразіла Міхаіла Грамыку і паўплывала на рашэнне прыйсці ў Курапаты. Ён расказваў абаронцам, што стаміўся выконваць працу назіральніка. За кратамі застаюцца таксама абаронцы Курапатаў Максім Вінярскі (вызваліцца 13 ліпеня) і Аляксей Туровіч (вызваліцца 14 ліпеня).

13
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
12.07.2018 / 18:21
Важно не то что его уволили - а то как  к этому Человеку теперь будут относиться люди !  Будут узнавать его на улице и   подавать ему руку !!! А Вот тех сотрудикой которые  задерживали Защитников Куропат и заталкивали их в Автозаки - люди будут узнавать на улицах и плевать вслед !  Теперь этот человек - может ничего не стесняясь -смотрель людям в глаза ..  Доброе мнение Людей - гораздо важнее  Служебного Оклада !!
16
Яўген / Адказаць
12.07.2018 / 18:23
Трымайся чалавеча - ты на правільным шляху. Моцы табе, і дзякуй за сумленне.
12
1+1 / Адказаць
12.07.2018 / 18:24
это удар под дых..всей системе)
Паказаць усе каментары/ 65 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру