Пішам доўгія тэксты з 1906 года
© 2018 | Наша Ніва
ШТО ВЫ ВЕДАЕЦЕ ПРА ШАХМАТЫ?
Шахматы – бадай, самая вядомая і старажытная настольная гульня. У яе гуляюць людзі ва ўсім свеце, нехта прафесійна, нехта не, аднак правілы і асноўныя звесткі варта ведаць любому інтэлектуалу. Прапануем вам адказаць на дзесяць простых пытанняў пра шахматы. Поспехаў!
ПАЧАЦЬ
Пачнём з простага. Як называецца сітуацыя, калі каралю аб'яўлены шах, ад якога немагчыма схавацца?
Не, цэйтнот звязаны з дэфіцытам часу.
Не зусім.

Цугцванг – гэта пазіцыя, калі любы ход будзе сабе на шкоду. У пытанні ж гаворыцца пра яшчэ большую безвыходнасць: калі хадоў няма ў прынцыпе і даводзіцца прызнаваць паразу.
На жаль, міма.

Пат – гэта нічыйная пазіцыя, калі адзін з гульцоў не мае ніякіх хадоў, але шах яго каралю не аб'яўлены.
Вядома!

Пазіцыя, калі кароль не можа схавацца ад шаха, называецца матам. Гульцу, які паставіў мат, залічваецца перамога.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Сучасныя прынятыя назвы шахматных фігур: кароль, ферзь, ладдзя, слон, конь, пешка. Вацлаў Ластоўскі прапанаваў беларускі варыянт пешкі – ніжнік. А якую з фігур ён жа прапанаваў зваць вышнікам?
Не, каня Ластоўскі называў традыцыйна: конь.
Правільна!
Паглядзіце на слана – вы ўбачыце, што візуальна ён падобны да пешкі (ніжніка), але вышэйшы. І прапанова Ластоўскага падаецца лагічнай.
Не, ферзь у Вацлава Ластоўскага гучаў больш мілагучна: краля.
Не, ён хоць і высокі, але кароль і ў Іспаніі кароль. Вышнікам яго не называлі.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Калі пешка праходзіць шлях да апошняй гарызанталі, яна ператвараецца ў іншую фігуру. А што можа паставіць гулец замест гэтай пешкі (у гэтым пытанні могуць быць адразу некалькі варыянтаў адказу)?
Не, кароль у партыі можа быць толькі адзін (у кожнага з бакоў).
Калі можна было б пакінуць пешку, ёй не было б куды ісці далей, бо пешкі ходзяць толькі наперад.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Каб схаваць караля ад пагроз, шахматысты часта робяць ракіроўку. А якія фігуры для гэтага трэба перасоўваць?
Не, караля трэба хаваць у куток, таму ракіруецца ён з ладдзёй, якая ад пачатку гульні стаіць у кутку.
Правільна! Каб зрабіць ракіроўку, трэба караля пасунуць на дзве клеткі ў бок ладдзі, а ладдзю пераставіць на суседнюю ад караля клетку з другога боку.
Не, караля трэба хаваць у куток, таму ракіруецца ён з ладдзёй, якая ад пачатку гульні стаіць у кутку.
Ну не, ніжнік (ён жа пешка) можа хадзіць толькі наперад па вертыкалі і збіваць фігуры па дыяганалі на адну клетку.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Як думаеце, за якую мінімальную колькасць хадоў ад пачатку гульні магчыма паставіць мат?
Гэта цяжка ўявіць, але самую кароткую шахматную партыю да мата можна давесці за 2 хады: 1. f3 e5; 2. g4 Фh4х. Такі мат завецца дурацкім, або кааператыўным (калі супернік адмыслова або выпадкова робіць самыя нявыгадныя для яго хады).
Гэта цяжка ўявіць, але самую кароткую шахматную партыю да мата можна давесці за 2 хады: 1. f3 e5; 2. g4 Фh4х. Такі мат завецца дурацкім, або карпаратыўным (калі супернік адмыслова або выпадкова робіць самыя нявыгадныя для яго хады).
Гэта цяжка ўявіць, але самую кароткую шахматную партыю да мата можна давесці за 2 хады: 1. f3 e5; 2. g4 Фh4х. Такі мат завецца дурацкім, або карпаратыўным (калі супернік адмыслова або выпадкова робіць самыя нявыгадныя для яго хады).
Гэта цяжка ўявіць, але самую кароткую шахматную партыю да мата можна давесці за 2 хады: 1. f3 e5; 2. g4 Фh4х. Такі мат завецца дурацкім, або карпаратыўным (калі супернік адмыслова або выпадкова робіць самыя нявыгадныя для яго хады).
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Галоўная арганізацыя – Міжнародная шахматная федэрацыя – мае менавіта такую агульнапрынятую абрэвіятуру
Не :) Арганізацыя, што папулярызуе шахматы і ладзіць чэмпіянаты, была заснаваная ў 1924 годзе ў Парыжы. Па-французску Federation Internationale des Echecs (FIDE).
Вядома! Арганізацыя, што папулярызуе шахматы і ладзіць чэмпіянаты, была заснаваная ў 1924 годзе ў Парыжы. Па-французску F?d?ration Internationale des ?checs (FIDE).
Не :) Арганізацыя, што папулярызуе шахматы і ладзіць чэмпіянаты, была заснаваная ў 1924 годзе ў Парыжы. Па-французску F?d?ration Internationale des ?checs (FIDE).
Ну, гэта ўжо нават не смешна. Арганізацыя, што папулярызуе шахматы і ладзіць чэмпіянаты, была заснаваная ў 1924 годзе ў Парыжы. Па-французску F?d?ration Internationale des ?checs (FIDE).
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Які від спорту, вытворны ад шахмат, існуе насамрэч?
З 2003 года афіцыйна праводзяцца баі па шахбоксе (шахматы + бокс). Бой у шахбоксе складаецца з 11 раўндаў, няцотныя раўнды – шахматы, цотныя – бокс.
З 2003 года афіцыйна праводзяцца баі па шахбоксе (шахматы + бокс). Бой у шахбоксе складаецца з 11 раўндаў, няцотныя раўнды – шахматы, цотныя – бокс.
З 2003 года афіцыйна праводзяцца баі па шахбоксе (шахматы + бокс). Бой у шахбоксе складаецца з 11 раўндаў, няцотныя раўнды – шахматы, цотныя – бокс.
Правільна! З 2003 года афіцыйна праводзяцца баі па шахбоксе (шахматы + бокс). Бой у шахбоксе складаецца з 11 раўндаў, няцотныя раўнды – шахматы, цотныя – бокс.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Хто цяпер чэмпіён свету па шахматах?
Так! У 2016 годзе прайшоў апошні чэмпіянат свету (55-ы ў гісторыі шахмат), дзе 25-гадовы нарвежац Карлсен у доўгай барацьбе перамог свайго аднагодка расіяніна Каракіна. Матч з 12 партый праходзіў у Нью-Ёрку, прызавы фонд склаў адзін мільён еўра.
Не, Каракін урэшце прайграў чэмпіёнства нарвежцу Карлсену. Апошні чэмпіянат свету (55-ы ў гісторыі шахмат) прайшоў у 2016 годзе. Матч з 12 партый праходзіў у Нью-Ёрку, прызавы фонд склаў адзін мільён еўра.
Не, Каспараў стаў чэмпіёнам у 1985 годзе, дзякуючы перамозе над Анатолем Карпавым. Апошні ж чэмпіянат свету (55-ы ў гісторыі шахмат) прайшоў у 2016 годзе, дзе 25-гадовы нарвежац Карлсен у доўгай барацьбе перамог свайго аднагодка расіяніна Каракіна. Матч з 12 партый праходзіў у Нью-Ёрку, прызавы фонд склаў адзін мільён еўра.
Не, Стэйніц стаў самым першым чэмпіёнам свету, яшчэ ў 1886 годзе. Апошні ж чэмпіянат свету (55-ы ў гісторыі шахмат) прайшоў у 2016 годзе, дзе 25-гадовы нарвежац Карлсен у доўгай барацьбе перамог свайго аднагодка расіяніна Каракіна. Матч з 12 партый праходзіў у Нью-Ёрку, прызавы фонд склаў адзін мільён еўра.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
Як думаеце, калі з'явілася першая камп'ютарная праграма для гульні ў шахматы?
Рана. Тады яшчэ і ЭВМ не было як такіх. Першую ў свеце камп'ютарную праграму для гульні ў шахматы напісаў легендарны вучоны Алан Цьюрынг у 1951 годзе. Вядома, яна адрознівалася сваімі магчымасцямі ад сучасных шахматных праграм.
У кропку! Першую ў свеце камп'ютарную праграму для гульні ў шахматы напісаў легендарны вучоны Алан Цьюрынг у 1951 годзе. Вядома, яна адрознівалася сваімі магчымасцямі ад сучасных шахматных праграм.
Першую ў свеце камп'ютарную праграму для гульні ў шахматы напісаў легендарны вучоны Алан Цьюрынг у 1951 годзе. Вядома, яна адрознівалася сваімі магчымасцямі ад сучасных шахматных праграм.
Першую ў свеце камп'ютарную праграму для гульні ў шахматы напісаў легендарны вучоны Алан Цьюрынг у 1951 годзе. Вядома, яна адрознівалася сваімі магчымасцямі ад сучасных шахматных праграм.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
І пад канец крыху практыкі. Паспрабуйце паставіць за белых мат за адзін ход. Пры ўмове, што конь, як вы, пэўна, ведаеце, ходзіць «літарай Г», а кароль адной арміі не сустракаецца на суседніх клетках з каралём арміі суперніка.
Не, такім ходам белыя проста размяняюць коней. Правільны ход – канём на поле с2. Такім чынам чорнаму каралю будзе пастаўлены шах, ад якога нельга сысці ці закрыцца іншай фігурай.
Усё так, віншуем! Такім чынам чорнаму каралю аб'яўляецца шах, ад якога нельга сысці ці закрыцца іншай фігурай.
Не, кароль тут не можа паставіць ніякага мата. Правільны ход – канём на поле с2. Такім чынам чорнаму каралю будзе пастаўлены шах, ад якога нельга сысці ці закрыцца іншай фігурай.
Не, кароль тут не можа паставіць ніякага мата. Правільны ход – канём на поле с2. Такім чынам чорнаму каралю будзе пастаўлены шах, ад якога нельга сысці ці закрыцца іншай фігурай.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЗАЦЬ ВЫНІК
А вы маеце талент не трапляць у правільныя адказы!
ПРАЙСЦІ ЗНОЎ
Лепш, чым нічога. Але варта трэніравацца
ПРАЙСЦІ ЗНОЎ
Да гросмайстра яшчэ далёка, але патэнцыял ёсць!
ПРАЙСЦІ ЗНОЎ
Маеце патэнцыял, трэніруйцеся!
ПРАЙСЦІ ЗНОЎ
Выдатны вынік! Рыхтуйцеся да ўдзелу ў наступным чэмпіянаце!
ПРАЙСЦІ ЗНОЎ
Шыкоўны вынік! Пэўна, у вашым родзе поўна гросмайстраў?
ПРАЙСЦІ ЗНОЎ