12.07.2018 / 19:15

Моцны лівень падтапіў вуліцы ў цэнтры Брэста ФОТЫ 7

Моцны лівень падтапіў вуліцы ў цэнтры Брэста. Навальніца накрыла абласны цэнтр сёння каля 17 гадзін. Стыхія працягвалася не менш за паўгадзіны. Лівень быў з громам і моцнымі парывамі ветру.

Ліўневая каналізацыя не паспявала спраўляцца з такой колькасцю ападкаў. У выніку падтапіла вуліцы ў цэнтры горада. Там назіраўся сапраўдны патоп. На дарогах утварыліся транспартныя заторы. Аварыйныя службы распачалі ліквідацыю наступстваў залевы.

0
Вінцэнт / Адказаць
12.07.2018 / 19:50
Гандолы трэба закупіць у Венецыі.
0
ўантуфры / Адказаць
12.07.2018 / 20:25
Вінцэнт, гандолаў у нас сваіх хапае, асабліва ва ўладзе.
1
Инженер / Адказаць
12.07.2018 / 20:47
Вінцэнт, Ливневую канализацию нужно модернизировать. если не справляется с дождевой водой. а не языком ляпать.  
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру