12.07.2018 / 19:34

Украінскі інвестар пацвярджае сыход з аршанскага завода, нацыяналізаванага ў Беларусі 9

Запароскае прадпрыемства «Мотор Січ» разьлічвае, што на працягу наступнага тыдня зможа ўзгадніць умовы перадачы беларускай дзяржаве свайго пакету акцый Аршанскага авіярамонтнага заводу, паведамляе Радыё Свабода.

«Вядома, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка быў на аршанскім заводзе, зрабіў заяву. Так, мы сапраўды адтуль сыходзім, а дэталі будуць узгодненыя найбліжэйшым часам. Па выніках мы абавязкова паінфармуем», — паведаміў Свабодзе дырэктар «Мотор Січ» у пытаньнях сувязяў з грамадзкасьцю Анатоль Малыш.

У той жа час ён пазьбегнуў адказу на пытаньне, ці прадугледжваецца выплата беларускім бокам кампэнсацыі за перадачу ўкраінскім інвэстарам акцый прадпрыемства: «На працягу наступнага тыдня ўсё будзе разгледжана».

Дагэтуль 60% акцыяў заводу належала ўкраінскай кампаніі «Мотор Січ», а 40% — беларускай кампаніі «Сыстэмы інвэстыцыяў і інавацыяў», якой валодае беларускі бізнэсовец Аляксандар Садовы. Але 11 ліпеня Аляксандар Лукашэнка заявіў пра нацыяналізацыю прадпрыемства.

У час візыту на Аршанскі авіярамонтны завод Лукашэнка заявіў, што «гэта дзяржаўнае прадпрыемства ад сёньняшняга дня», бо «ўласьнікаў тут ужо няма».

Аляксандар Лукашэнка ў часе наведваньня ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».

Ён падпісаў даручэньне аб «аднаўленьні эфэктыўнай працы» Аршанскага авіярамонтнага заводу, але пакуль яно не апублікаванае — як будзе адбывацца нацыяналізацыя, невядома.

1
Бенедзікт / Адказаць
12.07.2018 / 20:08
За што не бярэцца - усё валіцца... Хакей і ўвогуле спорт, сельская гаспадарка, дыпляматыя, адукацыя, культура, абарона... 

Гэта проста нейкае пакараньне на ўсіх нас...


2
mnb / Адказаць
12.07.2018 / 20:42
Колхозы уже все в прибыль работают? Больше заняться нечем как только разваливать предприятия? Во всем мире проходит приватизация, а у нас национализация.
1
Ленин / Адказаць
12.07.2018 / 20:44
Рубашка как у советского постового. Пуп земли. Все как люди, а я как королев.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру