У Іванаўскім раёне аўтамабіль збіў дзвюх шасцігадовых дзяўчынак, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак на дарозе здарыўся сёння ў 12.20 у вёсцы Сачыўкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы жыхар вёскі Сычэва ехаў на аўтамабілі «Мэрсэдэс».

На закругленні дарогі направа кіроўца пачаў абганяць трактар і наехаў на дзвюх шасцігадовых дзяўчынак, якія без суправаджэння дарослых знаходзіліся каля краю праезнай часткі. У выніку дзеці з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0