На працягу паўгода ў міліцыю паступалі заявы ад магілёўцаў, якія сцвярджалі, што страцілі некалькі гульнявых прыставак, ноўтбук і грошай на рамонт гэтай тэхнікі. Агульная сума нанесенай страты была ацэненая ў 2150 рублёў.
Чужой маёмасцю завалодаў раней судзімы за махлярства 28-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
Ён браў у рамонт тэхніку, абяцаючы наладзіць яе і вярнуць гаспадарам. Аднак, адрамантаваўшы, перапрадаваў іншым людзям.