12.07.2018 / 21:48

Анатоль Івашчанка. Прадаецца ўтульная «хрушчоўка» у цэнтры Мінска. Верш 11

Прадаецца кватэра. Утульная. Хрушч. У цэнтры.
Два пакоі. Асобныя. Вокны выходзяць у парк.
Капрамонт, шклопакеты, санвузел сумесны. Цэньнік
звышгуманны. І поруч — пошта, садок і ламбард.
Хто тут жыў? Ён, яна, двое дзетак, кудлаты сабака…
(Пачыналі удвох, ну а скончылі, вось, упяцёх).
Ён быў муляр удзень, пэцкаў рукі, а ўвечары - вершы пісаў, небарака.
Мог да ночы. Яна ж працавала ў садку, што насупраць. Такое жыцьцё.
Ёй былі даспадобы даўгія сюжэтныя вершыкі.
Ён любіў пасьпяваць Башлачова ды Цоя на кухні ціхутка.
Перад сном ёй пачытваў «Лаўца» і «Забіць перасьмешніка».
Зрэдку — штосьці сваё, ды яна вырубалася хутка.
Што яшчэ распавесьці… Цікавяць прычыны продажу?
Ну, якія. Знайшла яна іншага. Кажуць, — сантэхніка,
покуль першы быў на заробках (ці ў Пензе, ці тое ў Варонежы).
Прыяжджае — сюрпрыз. Ушасьцёх у хрушчоўцы цесьненька.
Прадаецца кватэра. Хрушчоўка. У цэнтры. Ўтульная.
Капрамонт, шклопакеты. Карочэ, хутчэй званіце.
Дзе той муляр-паэт цікавіць цяперака туліцца?
Ўзяў сабаку кудлатага. Кажуць, зьехалі ў Піцер.

5
оГо! / Ответить
12.07.2018 / 22:28
Гэта нешта, было прыемна прачытаць!
4
Віталь Броўка / Ответить
12.07.2018 / 23:03
Шыкоўна! )
0
Гісторык / Ответить
12.07.2018 / 23:41
А хрушчоўкі сапраўды ўтульныя!)
Показать все комментарии/ 11 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера