Talaka — гэта краўдфандынгавая платформа, якая дапамагае рэалізоўвацца многім праектам. За 5 гадоў пачалі працу 1824 ініцыятывы. Пры падвядзенні вынікаў аказалася, што толькі 1 з 5 пачатых праектаў паспяхова рэалізоўваецца. Большасць спыняецца ў самым пачатку. Гэта праблема. Для яе вырашэння Talaka запусціла збор сродкаў.

«Кожны з тых, хто не рэалізаваў праект мог бы дамагчыся поспеху на другі ці трэці раз. Але статыстыка кажа, што большая частка з іх не вернуцца да свайго праекту. Яны не стануць новымі аўтарамі паспяховых стартапаў, не створаць новыя працоўныя месцы, не будуць інвеставаць у іншыя праекты. Ня адрэстаўруюць закінуты замак, не выпусцяць новую кнігу, не правядуць гарадскі фестываль. Колькасць нерэалізаваных праектаў можна паменшыць. Мы дакладна ведаем як. Для гэтага мы запускаем збор на Talaka 2.0. « — заявіў заснавальнік платформы Яўген Клішэвіч.

Ёсць шмат прычын, чаму праекты не даходзяць да рэалізацыі. Вось асноўныя з іх.

Не змаглі знайсці каманду

Пачаткоўцы часта губляюцца на гэтым этапе. Напрыклад, аўтар ведае, што яму патрэбен маркетолаг. Але як знайсці таго самага? Людзей з такімі спецыяльнасцямі тысячы - а тых, хто падыдзе вам усяго некалькі чалавек.

Буйная фірма пайшла б у HR-агенцтва або стала перабіраць вакансіі ў інтэрнэце, але гэта дакладна не варыянт аўтара праекта. Патрэбна база людзей, якія гатовыя дапамагчы бясплатна або за сімвалічныя грошы. Пры гэтым дапамога патрэбна кваліфікаваная.

Talaka ўжо валодае такой базай, але тэхнічна там складана кагосьці знайсці.

Talaka 2.0 дазволіць знаходзіць менавіта тых, хто патрэбен і пазбавіць ад доўгіх ліставанняў з непадыходнымі спецыялістамі.

Не вучыліся на чужых памылках

Пачаткоўцы часта не ведаюць як спланаваць працу. Якія задачы галоўныя, а якія другасныя. У выніках аўтар марнуе шмат часу на такое планаванне, але ні да чаго не прыходзіць. А дакладней, ён прыходзіць да адчування, што часу на праект у яго недастаткова.

На самой справе правільнае планаванне пакажа, што часу трэба не так шмат. Многія паспяховыя аўтары сумяшчаюць асноўную працу і праекты на Talaka.

Talaka 2.0 з лайфхакі дазволіць скласці план і пазбегнуць распаўсюджаных памылак. Калі аўтар не знойдзе адказу на свае пытанні - аўтары падобных праектаў падкажуць куды рухацца далей.

Не знайшлі грошы для праекта

З гэтай праблемай сустракаюцца амаль усе аўтары. Якім бы ні быў праект, для яго рэалізацыі амаль заўсёды патрэбныя грошы. Пачаткоўцы губляюцца і не ведаюць, як ацаніць неабходную суму і арганізаваць збор.

Краудфандынг на Talaka ўжо паспяхова працуе, але здараюцца тэхнічныя збоі. Talaka 2.0 будзе працаваць дакладна, без збояў, для ўсіх крэдытак усіх краін свету.

Мэта Talaka 2.0 - вырашыць гэтыя праблемы пачаткоўцаў і прывесці да паспяховай рэалізацыі 3 з 5 праектаў. Дапамагчы гэта зрабіць можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0