12.07.2018 / 23:27

Масква запытала ў Мінска агрэман на прызначэнне былога прэм'ера Чачні паслом у Беларусі 57

Міхаіл Бабіч, фота з Вікіпедыі

Беларускім уладам высланы дакументы на атрыманне агрэмана (папярэдняй згоды) на прызначэнне Міхаіла Бабіча, зараз прадстаўніка прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе, паслом Расіі ў краіне, распавёў РБК суразмоўца, блізкі да Крамля.

Перавод Бабіча ў паслы ён называе прызначэннем «апаратна ўплывовага чалавека на стратэгічна важны кірунак». Пытанне аб змене пасла ў Беларусі даўно абмяркоўвалася і стаяла на парадку дня, сказаў РБК суразмоўца ў адной з інтэграцыйных структур СНД.

У думе абмяркуюць кандыдатуру Міхаіла Бабіча як пасла ў Беларусі на наступным тыдні, распавёў суразмоўца ў кіраўніцтве профільнага камітэта. Паводле яго слоў, пытанне аб прызначэнні Бабіча з вялікай верагоднасцю будзе адной з тэм пасяджэння камітэта Дзярждумы па справах СНД 18 ліпеня.

Паралельна кандыдатуру Бабіча абмяркуюць у профільным камітэце верхняй палаты, распавёў суразмоўца. Паводле яго слоў, гэтае пытанне павінны ўнесці ў парадак дня камітэта па міжнародных справах на наступны тыдзень. Пакуль што ў парадку гэтага пытання няма, адзначае суразмоўца ў апараце камітэта.

Пасол Сурыкаў, што ў Мінску ад 2006 года, пакіне пасаду, піша РБК.

Міхаіл Бабіч з лістапада 2002 па люты 2003 года быў старшынёй урада Чачні.

Пасля звальнення ў ліпені 2016 г. пасла Расіі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.

5
Пацыфіст / Адказаць
12.07.2018 / 23:48
Вось! У самы раз! Адразу паслом, пасля прэм'ерам! Глядзіш і дарасце да... Нездарма Віця ездзіў у госці - нешта намячаецца!!!
8
Примут с радостью / Адказаць
12.07.2018 / 23:53
Киев отказался, Минск примет с радостью баскака из России.
Плотно берутся за бацку.
А он, как дитя малое, песни поёт на малой родине, открывает фестивали. Наверно защитная, психологическая реакция, как у страуса.....

1
Niemand / Адказаць
12.07.2018 / 23:55
"... Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру". --- А вось і падказка.
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру