flickr.com

flickr.com

Інцыдэнты з рэчывам «Навічок» у брытанскіх Солсберы і Эймсберы не паўплываюць на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным і стаўленне да Расіі, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю газеце The Sun.

«Ладзіць з Кітаем, ладзіць з Расіяй — гэта добра», — сказаў ён у адказ на пытанне, ці зменіцца яго стаўленне да Масквы пасля першага і новага інцыдэнту з нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» на брытанскай тэрыторыі.

Трамп і Пуцін павінны сустрэцца 15 ліпеня ў Хельсінкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0