11-гадовая Паліна Багадзяж, якая жыве ў Мінску па адрасе вул. Калеснікава, 19, знікла днём 12 ліпеня. Яна пайшла з дому ў невядомым кірунку, дадому не вярнулася.

Рост Паліны - прыкладна 150 см, валасы цёмныя, вочы зялёныя. Яна была апранута ў джынсавыя шорты, белыя хатнія тапачкі ў сінюю кветачку і фіялетавую тэніску. Можа спяваць песні, размахваць рукамі. Таксама ў яе можа быць з сабой невялікая чырвоная торба цераз плячо, чорна-белы дэкаратыўны пацук, паільнік і корм для яго.

У раёне 16 гадзін яе бачылі на вуліцы Лідскай, яна спытала ў мінака, ці можна ёй пакатацца на яго ровары. Больш пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Дарэчы, гэта ўжо другі раз, калі Паліна Багадзяж сыходзіць з дома. У жніўні мінулага года дзяўчынка, якая пакутуе на псіхічныя расстройствы, знайшлася на наступны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?