14 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі моцныя залевы. У Мінску ўдзень чакаецца навальніца. Тэмпература паветра ў другой палове дня павысіцца да +21.. + 26°С.
15 ліпеня, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Ноччу +12.. + 17°С, днём +20.. + 27°С.