37-гадовы мінчук прыехаў да бацькоў у вёску Панямонь, што пад Наваградкам. Там ён пасварыўся з бацькам і 3 ліпеня сышоў. На сувязь больш не выходзіў і сваякі пайшлі ў міліцыю.

«Праз восем дзён для пошуку было задзейнічана сорак супрацоўнікаў міліцыі, служба аховы прыроды і авіяцыя МНС. Грамадзяніна ўдалося знайсці, але, на жаль, ён быў мёртвы», - паведамляе міліцыя Гродзенскай вобласці.

Цялесных пашкоджанняў на трупе не выяўлена. Дакладную прычыну смерці будуць высвятляць эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?