13.07.2018 / 15:16

Польскага дыпламата збілі на борце расійскага самалёта 8

Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня на борце паветранага судна авіякампаніі «Аэрафлот» падчас рэйсу Іркуцк — Масква. Нападнік быў затрыманы. Дыпламат не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў. Пасольства Польшчы ў Маскве патрабуе афіцыйных тлумачэнняў ад расійскага боку, паведамляе Польскае радыё.

Паводле слоў дырэктара бюро прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Польшчы Артура Лампарта, які спаслаўся на відавочцаў здарэння, імаверна, нападнік быў псіхічна неўраўнаважанай асобай.

Пацярпеламу дыпламату была аказаная неабходная дапамога, ён паспяхова вярнуўся ў Польшчу.

0
Мінак / Адказаць
13.07.2018 / 15:33
Я думаю, што нападнік быў ніфіга не псіхічна неўраўнаважанай асобай. Ён быў, найхутчэй, проста бухой асобай.
34
25 / Адказаць
13.07.2018 / 16:41
"дыплаямату" - хоспади какие же вы ......... Нет слов
0
Лях / Адказаць
13.07.2018 / 21:25
Дык там палова краiны псiхiчна неураунаважаныя
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру